Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Fállschirmspringer m -s, - парашуты́ст

Fállschirmtruppen pl парашу́тна-дэса́нтныя во́йскі

Fállsucht f - мед. паду́чка, эпіле́псія

Fálltreppe f -, -n трап

Fálltür f -, -en люк

falsch

1. a

1) фальшы́вы; шту́чны, падро́блены

2) няпра́вільны, памылко́вы;

únter ~em Námen пад чужы́м і́мем;

éinen ~en Weg éinschlagen* стаць на няпра́вільны шлях

2. adv няпра́вільна, памылко́ва;

~ schréiben* піса́ць з памы́лкамі

Falsch m:

óhne ~ высок. адкры́та, шчы́ра

Fálschheit f -, -en

1) фальшы́васць; несапра́ўднасць

2) крываду́шнасць;

er ist vóller ~ ён маню́ка

Fálschmünzer m -s, - фальшывамане́тчык

Fálschspieler m -s, - шу́лер, махля́р