Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

AGB = Arbeitsgesetzbuch – кодэкс законаў аб працы (КЗАП)

Ágens n -, Agénzi¦en і Agéntia

1) ру́хаючая сі́ла

2) філас. актыўны пача́так

3) хім. аге́нт, дзе́йнічаючы фа́ктар

Agént m -en, -en

1) шпіён, аге́нт

2) аге́нт, упаўнава́жаны (фірмы і г.д.)

3) гл. Agens

Agentúr f -, -en

1) агенту́ра

2) аге́нцтва

3) камерцы́йнае прадстаўні́цтва

Agfa = Aktiengesellschaft für Anilinproduktion – Акцыянернае таварыства анілінавай прадукцыі

Aggregát n -(e)s, -e

1) агрэга́т

2) матэм. мнагачле́н

Aggregátzustand m -(e)s, -stände хім., фіз. агрэга́тны стан

Aggressión f -, -en агрэ́сія

aggressív

1. a агрэсі́ўны

2) adv агрэсі́ўна

Aggressivität [-v-] f -, -en агрэсі́ўнасць