Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Áckerland n -(e)s -länder(eien) по́ле, ралля́, во́рыва

áckern

1. vt ара́ць

2. vi надрыва́цца (з працы), рваць сабе́ кі́шкі [пу́за]

Áction ['εkʃən] f -, -s во́стры сюжэ́т, напру́жанае дзе́янне

adágio [a'da:dʒo] муз. ада́жыо

Ádamsapfel m -s, -äpfel кады́к

adaptíeren vt прыстасо́ўваць, дастасо́ўваць, адаптава́ць

Adaptión, Adaptatión f -, -en дастасава́нне

adäquát a адпаве́дны, адэква́тны

addíeren vt матэм. дадава́ць, рабі́ць склада́нне

Additión f -, -en матэм.склада́нне