Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ábwegig a памылко́вы, няслу́шны;

auf ~e Gedánken kómmen* памыля́цца

Ábwehr f -

1) абаро́на; адпо́р

2) спарт. абаро́на

3) контрразве́дка (у былой нямецкай арміі)

Ábwehrbereitschaft f -, -en вайск.

1) гато́ўнасць да абаро́ны

2) дзяжу́рная часць

ábwehren vt

1) прадухіля́ць

2) адхіля́ць

3) адхіля́ць;

ein Únglück ~ адхіля́ць небяспе́ку; адмаўля́цца (ад чаго-н.);

éinen Éinwand ~ адхіля́ць пя́рэчанне; адбіва́ць (напад)

Ábwehrmaßnahme f -, -n ме́ра барацьбы́ (супраць каго-н., з чым-н.)

ábweichen* I vi (s) (von D)

1. адхіля́цца, ухіля́цца; адступа́ць (ад чаго-н.)

2. адро́знівацца; разыхо́дзіцца;

vom Gesétz ~ адступа́ць ад зако́на;

vom Théma ~ адхіля́цца ад тэ́мы;

in den Méinungen voneinánder ~ разыхо́дзіцца ў думках

ábweichen II

1. vt намо́чваць

2. vi (s) адмака́ць

Ábweichung f -, -en

1) адхіле́нне

2) разыхо́джанне, адро́зненне

3) перан. адступле́нне (ад чаго-н.)

ábweiden:

éine Wíese ~ спа́свіць, патраві́ць луг

ábweisen* vt

1) адхіля́ць; адмаўля́ць; адсыла́ць;

er wúrde abgewíesen яму́ далі́ адка́з, яго́ не прынялі́

2) адбіва́ць (наступ)