Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

dein m (f déine, n dein, pl déine) твой (твая́, тваё, твае́)

Déine sub der ~ (die ~, das ~, die ~ n) твой (твая́, тваё, твае́);

◊

tu das ~ ! выко́нвай свой абавя́зак!

déinerseits adv з твайго́ бо́ку

déinesgleichen a inv такі́, як ты; падо́бны да цябе́

déinetwegen, déinetwillen adv дзе́ля цябе́, праз цябе́

déinige:

der ~, die ~, das ~, die ~n твой, твая́, тваё, твае́;

die Déinigen твая́ радня́, твае́ сваякі́

dekadént a дэкадэ́нцкі, упа́дніцкі

Dekán m -s, -s

1) дэка́н

2) настая́цель касцёла

Deklamatión f -, -en

1) дэклама́цыя, выра́знае чыта́нне

2) набо́р напы́шлівых слоў

deklamíeren vt

1) дэкламі́раваць дэкламава́ць

2) гавары́ць напы́шліва [мнагасло́ўна]