Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

beírren:

sich nicht ~ lássen* не дава́ць збіць сябе́ з тро́пу

beisámmen adv ра́зам, адзі́н каля́ аднаго́;

séine Gedánken ~ háben сабра́цца з ду́мкамі

Béisatz m -es, -sätze

1) грам. прыда́так

2) прыба́ўка, дада́так

Béisein n -s прысу́тнасць;

óhne j-s ~ без све́дкаў;

in séinem ~ пры яго́ прысу́тнасці

beiséite adv убо́к; убаку́;

~ légen [tun*] адкла́дваць (убо́к);

~ stéllen [rücken] адстаўля́ць [адсо́ўваць];

etw. ~ lássen* 1) прапуска́ць, апуска́ць што-н. (напр., пры чытанні); 2) не звярта́ць ува́гі; забыва́ць, забыва́цца;

etw. ~ légen 1) адкла́дваць (грошы, кнігу для каго-н.); 2) адкла́дваць рабо́ту [пра́цу] (над чым-н.);

j-n ~ scháffen звальня́ць, зніма́ць каго́-н.

béisetzen vt

1) пахава́ць

2) дабаўля́ць, дадава́ць

Béisetzung f -, -en высок. пахава́нне

Béisitzer m -s, - юрыд. засяда́цель (у судзе)

beisp. = beispielsweise – напрыклад

Béispiel n -(e)s, -e пры́клад; узо́р;

zum ~ напры́клад;

◊

böse ~e verdérben* gúte Sítten ≅ дурны́ пры́клад зара́злівы