Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Wóchentag m -(e)s, -e будзённы дзень, рабо́чы [працо́ўны] дзень

wóchentags adv у рабо́чы дзень, у будзённыя дні, па бу́днях

wóchenweise adv штотыднёва; ад ты́дня (пра аплату)

Wódka m -s, -s гарэ́лка

wodúrch pron, adv з-за чаго́, чым, дзя́куючы чаму́, праз што

woférn cj пако́лькі, калі́ (то́лькі);

~ er nicht kómmen* sóllte… у тым вы́падку, калі́ б ён не прыйшо́ў…

wofür pron, adv

1) за што, заме́ст чаго́, для чаго́

2) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова:

~ sorgt er? пра што ён турбу́ецца?

wog impf ад wägen* і wíegen*

Wóge f -, -n хва́ля, вал; зыб;

brándende ~n бурлі́выя хва́лі

wogégen

1. pron, adv супро́ць чаго́

2) conj у той час як; тады як