Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Wéitblick m -s дальнаба́чнасць

wéitblickend, weit blíckend a дальнаба́чны

Wéite I f -, -n

1) даль, да́леч; прасто́ра;

in die ~n zíehen* адпра́віцца [вы́брацца] у далёкую даро́гу

2) шырыня́, дыя́метр

3) праця́гласць, адле́гласць

4) геагр. шырата́

Wéite II:

das ~ gewínnen* ратава́цца уцёкамі;

das ~ súchen кі́нуцца наўцёкі, шука́ць рату́нку бе́гствам;

sich ins ~ verlíeren* падрабя́зна разважа́ць, адхіля́цца ад тэ́мы

wéiten

1. vt пашыра́ць;

éinen Schuh ~ расця́гваць чараві́к

2. ~, sich шы́рыцца, пашыра́цца (тс. перан. пра кругагляд)

wéiter (comp ад weit)

1. a (ужываецца толькі ў поўных формах) дале́йшы

2. adv дале́й, бо́лей;

was [wer] ~? што [хто] дале́й [яшчэ́]?;

was soll ~ damít geschéhen? што нам дале́й з гэты́м рабі́ць?;

und so ~ і так дале́й;

óhne Wéiteres про́ста, безагаво́рачна;

bis auf Wéiteres надале́й [у дале́йшым] да асо́бых распараджэ́нняў

wéiterbestehen, wéiter bestéhen* vi захо́ўвацца, праця́гваць існава́ць

wéiterbilden аддз. vt павыша́ць кваліфіка́цыю

Wéiterbildung f - павышэ́нне кваліфіка́цыі

wéiterbringen* аддз. vt прасо́ўваць дале́й (якую-н. справу)