Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

befrúchten vt апладня́ць (тс. перан.);

éine Blúme ~ апы́льваць кве́тку

Befrúchtung f -, -en апладне́нне

befúgen vt (zu D) упаўнава́жваць (да чаго-н.); дава́ць пра́ва

Befúgnis f -, -se пра́ва, паўнамо́цтва; кампетэ́нцыя;

j-m ~se éinräumen прадастаўля́ць [дава́ць] паўнамо́цтвы каму́-н.

befúgt a правамо́цны; кампетэ́нтны

Befúnd m -(e)s, -e стан, заключэ́нне (спецыяліста); да́ныя агля́ду (аналізу);

je nach ~ der Úmstände у зале́жнасці ад абста́він

befühlen vt ма́цаць, абма́цваць, нама́цваць;

den Puls ~ ма́цаць пульс

befürchten vt бая́цца, пабо́йвацца (чаго-н.); непако́іцца (пра што-н.)

Befürchtung f -, -en непако́й, бо́язь;

séinen ~en Áusdruck gében* вы́казаць сваю́ асцяро́гу

befürworten vt хада́йнічаць (за каго-н, што-н.); заступа́цца; абараня́ць; адсто́йваць;

j-s Gesúch ~ падтрыма́ць чыю́-н. про́сьбу [зая́ву]