Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Vórsatz II m -es, -sätze палігр. фо́рзац

Vórsänger m -s, - запява́ла; царк. ка́нтар

vórsätzlich

1. a наўмы́сны

2. adv наўмы́сна, знаро́к

Vórschau f -, -en

1) папярэ́дні прагля́д

2) тэатр. прагра́ма, рэпертуа́р (наступнага сезону)

vórschauen vi (bei D) захо́дзіць (да каго-н.), наве́дваць (каго-н.)

Vórschein:

zum ~ bríngen* вы́явіць, вы́крыць, раскры́ць;

zum ~ kómmen* з’яўля́цца, выяўля́цца

vórschieben* vt

1) прасо́ўваць напе́рад; высо́ўваць, выстаўля́ць;

éinen Ríegel ~ засо́ўваць за́саўку

2) адгаво́рвацца, прыкрыва́цца (чым-н.);

éiner Sáche éinen Ríegel ~ перашкаджа́ць спра́ве;

er schob éine Sítzung vor ён адгаварыўся тым, ні́бы ў яго́ пасяджэ́нне

vórschießen*

1. vi (s) кі́нуцца [ры́нуцца] напе́рад

2. vt выдава́ць ава́нсам, пазыча́ць (каму-н.)

Vórschlag m -(e)s, -schläge

1) прапано́ва;

éinen ~ éinbringen* [unterbréiten] уне́сці прапано́ву;

auf éinen ~ éingehen* пагадзі́цца з прапано́вай;

auf ~ von j-m па прапано́ве каго́-н.;

etw. in ~ bríngen* прапанава́ць што-н.

2) муз. фаршла́г

vórschlagen* vt прапано́ўваць