Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Vórhängeschloss n -es, -schlösser віся́чы замо́к

Vórhemd n -(e)s, -en мані́шка

vorhér adv даўне́й, ране́й, за́гадзя;

lánge ~ задо́ўга (да чаго-н.);

~ géhen* пайсці́ заўча́сна [зана́дта ра́на];

éinige Táge ~ за не́калькі дзён (да чаго-н.)

vorhér=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на дзеянне, якое папярэднічае чаму-н.: vorhérsagen прадка́зваць; vorhérgehen* папярэ́днічаць

vorhérbestimmen vt прадвызнача́ць, прызнача́ць

vorhérgehen* vi (s) папярэ́днічаць

vorhérgehend a папярэ́дні;

im ~en ist erwähnt… вышэ́й упамя́нута, назва́на…

vorhérig a папярэ́дні, міну́лы

Vórherrschaft f -, -en панава́нне, дамінава́нне, засі́лле

vórherrschen vi пераважа́ць, панава́ць, дамінава́ць