Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

versénden* vt адпраўля́ць, пасыла́ць, рассыла́ць

Versénder m -s, - адпра́ўшчык

Verséndung f -, -en адпра́ўка, адпраўле́нне, рассы́лка

verséngen vt абпалі́ць, падпалі́ць;

die Sónnenhitze verséngte den Rásen гара́чае со́нца вы́паліла траву́

versénkbar a які́ апуска́ецца (у ваду)

versénken

1. vt

1) апуска́ць (напр., у ваду)

2) затапля́ць (судна)

2. ~, sich паглыбля́цца (тс. перан.);

sich in ein Buch ~ паглы́біцца ў кні́гу

Versénkung f -, -en

1) апуска́нне

2) затапле́нне (судна)

3) тэатр. люк;

◊

in der ~ verschwínden* зні́кнуць (з вачэй); сысці́ са сцэ́ны;

aus der ~ áuftauchen рапто́ўна з’яві́цца, уваскрэ́снуць

verséssen a апанта́ны;

auf etw. (A) ~ sein быць апанта́ным у чым-н.

Verséssenheit f - апанта́насць, мо́цнае захапле́нне

versétzen

1. vt

1) перастаўля́ць, перамяшча́ць

2) пераса́джваць (дрэвы)

3) пераво́дзіць (вучняў у іншы клас)

4) перамяшча́ць (па службе)

5) закла́дваць (у ламбардзе)

6) нано́сіць (удар)

7) прыво́дзіць (у захапленне)

2. ~, sich:

sich in j-s Láge ~ увахо́дзіць у чыё-н. стано́вішча