Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Téddy [-di] m -s, -s, Téddybär m -en, -en медзведзяня́, мі́шка (цацка)

Tee m -s, -s чай, гарба́та;

éine Tásse ~ ку́бак гарба́ты;

stárker ~ мо́цная гарба́та;

den ~ zíehen lássen* даць настая́цца гарба́це;

◊

ábwarten und ~ trínken! разм. (кры́ху) больш цярпе́ння!;

im ~ sein разм. быць пад му́хай;

séinen ~ háben [kríegen] атрыма́ць ад варо́т паваро́т

TEE = Trans-Europa-Express – трансеўрапейскі экспрэс

Téeanbau m -(e)s чаяво́дства

Téekanne f -, -n і́мбрычак, (мале́нькі) ча́йнік

Téekessel m -s, - ча́йнік, самава́р

Téelöffel m -s, - ча́йная лы́жка

téelöffelweise a па ча́йнай лы́жцы

Téemaschine f -, -n самава́р, кіпяці́льнік

Teen [ti:n] m -s, -s, Teenager ['ti:ne:dʒər] m -s, - падле́так, юна́к, тынэ́йджар (асоба, часцей дзяўчынка ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў)