Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sícherheitsnadel f -, -n англі́йская шпі́лька

Sícherheitsoffizier m -(e)s, -e афіцэ́р слу́жбы бяспе́кі

Sícherheitsrat m -(e)s Ра́да [Саве́т] Бяспе́кі (у ААН)

Sícherheitsschloss m -es, -schlösser аўтаматы́чны замо́к

Sícherheitstechnik f -, -en тэ́хніка бяспе́кі

Sícherheitsvorrichtung f -, -en засцерага́льная прыла́да

Sícherheitsvorschrift f -, -en пра́віла бяспе́кі

sícherlich adv (на)пэўна, вядо́ма (ж)

síchern vt

1) забяспе́чваць, гарантава́ць;

vor Verlúst ~ гарантава́ць ад стра́таў

2) (gegen A, vor D) ахо́ўваць (ад чаго-н., каго-н.);

das Gewéhr láden und ~ зарадзі́ць ружжо́ і паста́віць на засцерага́льнік

3) ахо́ўваць (мяжу)

Sícherung f -, -en

1) забеспячэ́нне, гара́нтыя

2) эл., тэх. засцерага́льнік

3) захава́нне, захава́насць