Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sémmel f -, -n бу́лка;

die Wáre geht ab wie wárme ~n тава́р ідзе́ [прадае́цца] нарасхва́т [нарасхо́п];

j-m auf die ~ schmíeren, was man meint адкры́та [шчы́ра] гавары́ць пе́ршаму сустрэ́чнаму

Sen. = senior – старэйшы

Senát m -s, -e сена́т

Senátor m -s, -tóren сена́тар, член сена́та

senatórisch a сена́тарскі

Séndbote m -n, -n

1) паслане́ц;

der ~ des Fríedens паслане́ц мі́ру

2) гане́ц

Séndefolge f -, -n цыкл [се́рыя] радыёперада́ч

sénden*

(і паводле слаб. спраж.) vt

1. пасыла́ць, адпраўля́ць

2. толькі паводле слаб. спраж. перадава́ць па ра́дыё

Séndepause f -, -n перапы́нак (паміж перадачамі)

Sénder m -s, -

1) радыёперада́тчык

2) радыёста́нцыя, ра́цыя