Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

schlámpig a неаха́йны;

éine ~ Árbeit дрэ́нная рабо́та, халту́ра;

~es Weib неаха́йная жанчы́на

schlang impf ад schlíngen*

Schlánge f -, -n

1) змяя́, вужа́ка;

◊

éine ~ am Búsen nähren ≅ прыгрэ́ць змяю́ (на сваі́х) грудзя́х

2) тэх. шланг; рука́ў; змеяві́к

3) чарга́;

~ stéhen* стая́ць у чарзе́

Schlángenbeschwörer m -s, - закліна́льнік змей

Schlángenbrut f

1) -, -en змяі́ныя я́йцы [я́йкі]

2) тк. sg перан. змяі́ны вы́радак [вы́людак]

Schlángengift n -(e)s змяі́ны яд

Schlángenlini¦e f -, -n хва́лістая лі́нія

schlank a

1) стро́йны, згра́бны

2) прыго́жы (аб руках)

3):

~er Hand з лёгкасцю, спры́тна

Schlánkheit f - стро́йнасць, згра́бнасць; гну́ткасць; хударля́васць

Schlánkheitskur f -, -en лячэ́нне праз схудне́нне