Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

schéckig a страка́ты, пярэ́сты

Schéckverkehr m -s, фін. чэ́кавы абаро́т

scheel a

1) ко́сы (пра вочы, позірк)

2) зайздро́слівы;

j-n mit ~ en Áugen [Blícken] betráchten [ánsehen*], ~e Blícke auf j-n wérfen* касі́цца на каго́-н., ко́са глядзе́ць на каго́-н.

3) крывы́, аднаво́кі

Schéelsucht f - разм. за́йздрасць

schéelsüchtig a зайздро́сны, зайздро́слівы

Schéffel m -s, - шэ́фель (мера); вядро́

schéffeln vt

1) зграба́ць (зерне)

2) перан. заграба́ць гро́шы

Schéibe f -, -n

1) дыск, круг, ко́ла

2) шы́ба, шы́біна

3) лу́стачка, скі́б(к)а;

etw. in ~en schnéiden* нараза́ць лу́стачкамі [скі́бачкамі]

4) вайск. мішэ́нь;

nach der ~ schíeßen* страля́ць па мішэ́ні

5) тэх. ша́йба

6) со́ты;

ja ~ ! разм. не вы́йшла!; про́мах!;

◊

da kann man sich éine ~ (davón) ábschneiden ≅ тут ёсць чаму́ павучы́цца

Schéibenbremse f -, -n тэх. ды́скавы то́рмаз

schéibenförmig a дыскападо́бны