Fáulbeerbaum
m -(e)s, -bäume бат.
1) крушы́на, жасцёр
2) чаро́мха
Fáulbeere
f -, -n я́гада крушы́ны [чаро́мхі]
fáulen
vi гні́сці, ту́хнуць, псава́цца
den Flachs ~ lássen* — мачы́ць лён
fáulenzen
vi гультаява́ць, ленава́цца, біць бі́бікі
Fáulenzer
m -s, -
1) гульта́й
2) разм. кушэ́тка
Fáulheit
f - ляно́та, гульта́йства
fáulig
a гнілава́ты, падгні́лы, які́ [што] падгні́ў
Fáulpelz
m -es, -e разм. гульта́й, абібо́к
Fáultier
n -(e)s, -e
1) заал. ціхахо́д
2) разм. ло́дар, гульта́й
Fáuna
f -, -nen фа́ўна