Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

privillegíert [-vi-] a прывілеява́ны, прывіле́йны

pro prp (a) на, за, з;

éin Éuro ~ Stück záhlen плаці́ць па адна́му е́ўра за шту́ку;

~ Mílle на ты́сячу;

~ ánno за год

Pro:

das ~ und (das) Kóntra «за» і «супро́ць»

probát a выпрабава́ны, які́ сябе́ апраўда́ў

Próbe f -, -n

1) узо́р

2) спро́ба, во́пыт, выпрабава́нне;

j-n auf die ~ stéllen выпрабо́ўваць каго́-н;

éine ~ néhmen* браць про́бу;

éine ~ ánstellen рабі́ць во́пыт, право́дзіць эксперыме́нт;

éine ~ bestéhen* [áblegen] вы́трымаць выпрабава́нне, паказа́ць сябе на спра́ве

3) тэатр. рэпеты́цыя

Próbefahrt f -, -en аўта про́бны прабе́г

Próbeflug m -(e)s, -flüge ав. выпрабава́льны [про́бны] палёт

Próbejahr n -(e)s, -e год выпрабава́ння, гадавы́ выпрабава́льны тэ́рмін

Próbelauf m -(e)s, -läufe спарт. кантро́льны забе́г

próben vt тэатр. рэпеці́раваць