Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Óberbau m -(e)s, -ten

1) буд. надбудо́ва, ве́рхняя ча́стка буды́нка

2) ку́заў (аўтамашыны)

Óberbefehl m -(e)s вайск. гало́ўнае кама́ндаванне;

den ~ führen [háben] (über A) кама́ндаваць, распараджа́цца (кім-н., чым-н.)

Óberbefehlshaber m -s, - галоўнакама́ндуючы

Óberbett n -(e)s, -en пакрыва́ла, ка́па

Óberbürgermeister m -s, - о́бер-бургамі́стр

Óberdeck n -(e)s, -e і -s ве́рхняя па́луба

óberdeutsch a верхненяме́цкі, паўднёваняме́цкі

Óbere sub m, f -n, -n кіраўні́к, нача́льнік, старэ́йшы

Óberfeldarzt m -es, -ärzte падпалко́ўнік ме́дыка-саніта́рнай слу́жбы

Óberfläche f -, -en паве́рхня;

wíeder an die ~ kómmen* зно́ў з’яві́цца на паве́рхні; перан. зноў вы́йсці на паве́рхню;

an der ~ háften [schwímmen*] ко́ўзацца па паве́рхні, не ўніка́ць у су́тнасць спра́вы, схва́тваць вяршкі́