Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Náchmittag m -(e)s, -e пасляабе́дзенны час, друга́я пало́ва дня;

am ~, des ~s пасля́ абе́ду, у друго́й пало́ве дня

náchmittags adv пасля́ абе́ду, у друго́й пало́ве дня;

ab ~ з друго́й пало́вы дня

Náchmittagsschlaf m -(e)s сон па абе́дзе

náchmittägig, náchmittäglich a пасляабе́дзенны

Náchmusterung f -, -en вайск., мед. пераагля́д, паўто́рны агля́д

Náchnahme f -, -en накладна́я пла́та;

per [mit, únter, als] ~ накладно́й пла́тай

Náchnahmesendung f -, -en пасы́лка [пашто́вае адпраўле́нне] накладно́й пла́тай

náchnehmen* vt спаганя́ць накладно́й пла́тай

náchplappern vt (D) бязду́мна паўтара́ць (што-н. за кім-н.)

Náchporto n -s, -s і -ti дадатко́вы пашто́вы збор