Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Megaphón, Megafón n -s, -e мегафо́н

Mehl n -(e)s, -e мука́;

féines [gróbes] ~ мука́ то́нкага [буйно́га] размо́лу;

gláttes ~ мя́ккая мука́;

gríffiges ~ крупча́стая мука́;

schwárzes ~ жы́тняя [аржана́я] мука́

Méhlerzeugnisse pl мучны́я вы́рабы

méhlig a мучні́сты; мучны́

Méhlkloß m -es, -klöße клёцка, галу́шка

Méhlschwitze f -, -n кул. мучна́я падлі́ўка

Méhlspeise f -, -n мучна́я стра́ва

Méhlwurm m -(e)s, -würmer мучны́ чарвя́к

mehr (comp ад viel) adv бо́лей, больш;

nicht ~ больш не; ужо́ не;

noch ~ больш таго́;

um so ~ als тым больш, што;

nicht ~ als не больш, чым;

~ als éinmal не раз;

~ denn je больш чым калі́-н.;

mehr tot als lebéndig паўжывы́;

nicht ~ und nicht wéniger не больш і не менш;

um ~ als das Dóppelte больш чым у два разы́;

je ~, désto bésser чым больш, тым лепш;

und desgléichen ~ і да таго́ падо́бнае (скар. u.dgl.m. – і да т.п.);

das darf nicht ~ vórkommen*! каб гэ́тага больш не было́ [не зда́рылася]!

Mehr n -(s)

1) лі́шак, рэ́шта, аста́так; прыбы́так

2) бо́льшасць, перава́га