Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

marxístisch a марксі́сцкі

Marzipán, Márzipan m, n -s, -e марцыпа́н

Másche f -, -n

1) во́чка (у вязанні, сетцы і г.д.)

2) ву́зел, бант;

in die ~n geráten* папа́сціся ў сіло́ [па́стку]

Máschendraht m -(e)s, -drähte се́тка з дро́ту, драцяна́я се́тка

máschig a вя́заны, які́ [што] склада́ецца з пе́тляў

Maschíne f -, -n машы́на, механі́зм;

die ~ in Gang [Betríeb] sétzen пусці́ць машы́ну;

die ~ läuft [ist im Gánge, im Betríeb, im Láufen] машы́на працу́е; перан. спра́вы на хаду́;

~ schreiben* друкава́ць на машы́нцы;

sie schreibt Maschíne яна́ друку́е на машы́нцы;

sie hat Maschíne geschríeben яна́ друкава́ла на машы́нцы

maschínegeschrieben, maschínengeschrieben a надрукава́ны на машы́нцы

maschinéll a

1) машы́нны, механі́чны, механізава́ны

2) машына́льны

Maschínenaufseher m -s, - машыні́ст (механік)

Maschínenbau m -(e)s машынабудава́нне