Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Lógik f - ло́гіка;

áller ~ ins Gesícht schlágen* пярэ́чыць уся́кай ло́гіцы

Logis [-'ʒi:] n - [-'ʒi:(s)], - [-'ʒi:s] кватэ́ра, жыллё;

Kost und ~ кватэ́ра і стол (харчаванне)

lógisch a лагі́чны

loh a я́ркі, палымне́ючы

Lóhe f -, -n по́лымя;

~ von Bränden по́лымя [аго́нь] пажа́раў

lóhen I vi пала́ць, палымне́ць

lóhen II vt дубі́ць (скуру)

Lóhgerber m -s, - гарба́р

Lohn m -(e)s, Löhne

1) зарабо́тная пла́та, заро́бак

2) узнагаро́да; перан. адпла́та, по́мста;

◊

wie die Árbeit, so der ~ ≅ як дба́еш, так і ма́еш; як узарэ́ш, так і збярэ́ш

Lóhnabbau m -(e)s зніжэ́нне зарпла́ты [заро́бку]