Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kondénsmilch f - згу́шчанае малако́

kondítern vi

1) вырабля́ць канды́тарскую праду́кцыю

2) разм. наве́дваць канды́тарскую

Konditión f -, -en

1) умо́ва, вару́нак, стан, канды́цыя, но́рма

2) спарт. спартыўная фо́рма (стан), (вы)трыва́ласць;

in gúter ~ sein быць у до́брай фо́рме [канды́цыі]

Konditionális m -, -les грам. умо́ўны лад, кандыцыяна́ліс

Konditionálsatz m -es, -sätze грам. умо́ўны дадатко́вы сказ

Konditiónsschwäche f - спарт. дрэ́нная (спартыўная) фо́рма

Kondítor m -s, -tóren канды́тар

Konditoréi f -, -en канды́тарская, цуке́рня

Kondolénz f -, -en спачува́нне, жаль;

séine ~ áusdrücken вы́казаць сваё спачува́нне;

séine ~ entbíeten* перадава́ць сваё спачува́нне

kondolíeren vi выка́зваць спачува́нне