Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ángenähert a матэм. прыблі́зны; наблі́жаны

ángenehm a прые́мны

ángenommen a прыёмны (пра дзіця); умо́ўны, вы́думаны;

ángenommen, dass… калі́ то́лькі…

Ánger m -s, -

1) (вяско́вы) пляц

2) вы́ган; паля́на

3) скуралу́пня

ángeregt a жва́вы, ажыўлены, узбу́джаны

ángereist kómmen* vt прыязджа́ць

ángesäuselt a разм. нападпі́тку

ángeschlagen a

1) па(д)бі́ты, аббі́ты

2) знямо́жаны

Ángeschuldigte sub m, f -n, -n гл. Angeklagte

ángeschwemmt a намыўны́, нано́сны