Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Háftung f - юрыд. адка́знасць; гара́нтыя;

beschränkte ~ абмежава́ная адка́знасць

Hágebutte f -, -n я́гада шыпшы́ны

Hágedorn m -(e)s бат. глог

Hágel m -s град;

ein ~ von Schlägen prásselte auf ihn herníeder на яго́ пасы́паўся град уда́раў

Hágelkorn n -(e)s, -körner гра́дзіна

háger a худы́, хударля́вы

Hágestolz m -es, -e стары́ халасця́к

Hahn I m -(e)s, Hähne

1) пе́вень

2) саме́ц (птушак);

◊

j-m den róten ~ aufs Dach sétzen пусці́ць каму́-н. чырво́нага пе́ўня (падпаліць);

es kräht kein ~ danách разм. пра гэ́та ўсе даўно́ і ду́маць не ду́маюць; гэ́тым ужо ніхто́ не ціка́віцца;

~ im Kórb sein быць адны́м мужчы́нам у жано́чай кампані́і

Hahn II m -(e)s, Hähne

1) кран (водаправодны);

den ~ áufdrehen [zúdrehen] адкруці́ць [закруці́ць] кран

2) куро́к;

den ~ spánnen узве́сці куро́к;

den ~ ábdrücken спусці́ць куро́к

Háhnenfuß m -es, -füße бат. казяле́ц, лю́цік; зборн. курасле́п