Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Ramm m -(e)s, -e

1) бара́н

2) тара́н

Rámmbär m -en, -en, Rámme f -, -n тэх. капёр, ка́пар

Rammeléi f - разм., юрыд. спа́рванне

rámmen vt

1) забіва́ць (палі)

2) трамбава́ць

3) вайск. тара́ніць

Rámmler m -s, -

1) саме́ц труса́ [за́йца]

2) бара́н

Rámpe f -, -n

1) пад’е́зд, пляцо́ўка, схо́ды

2) чыг. тава́рная платфо́рма

3) тэатр. ра́мпа;

vor die ~ tréten* вы́йсці на сцэ́ну;

das Licht der Rámpe erblícken уба́чыць святло́ ра́мпы, быць паста́ўленым (пра спектакль)

Rámpenlicht n -s, -er святло́ ра́мпы, агні́ ра́мпы;

im ~ на сцэ́не

ramponíeren vt

1) пашко́джваць

2) зно́шваць

ramponíert a

1) мо́цна пашко́джаны

2) ужыва́ны;

~e Prestíge [-ʒə] падмо́чаная рэпута́цыя

Ramsch m -es, -e

1) старызна́, хло́мазд, брак

2) карт. рамс