Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ánblicken

1. vt глядзе́ць, гля́нуць (на каго-н.)

2. ~, sich перагля́двацца, глядзе́ць (адзі́н на аднаго́)

ánblinzeln vt глядзе́ць (на каго-н.) прыжму́рваючыся; падмо́ргваць (каму-н.)

ánbrechen*

1. vt надло́мваць; адкрыва́ць;

eine Zigaréttenpackung ~ адкры́ць [пача́ць] па́чак цыгарэ́т

2. vi (s)

1) надло́мвацца

2) надыхо́дзіць;

der Tag bricht an дне́е

ánbrennen*

1. vt

1) абпа́льваць

2) падпа́льваць

2. vi

1) запа́львацца, успы́хваць

2) падгара́ць

ánbringen* vt

1) прыно́сіць, зано́сіць (што-н. куды-н.)

2) прымацо́ўваць, прыла́джваць, прыладко́ўваць

3) разм. збыва́ць з рук (тавар)

4) падава́ць прашэ́нне

5) размяшча́ць, прыладкава́ць;

sein Geld ~ (вы́гадна) палажы́ць свае́ гро́шы

6) нане́сці (рану)

Ánbruch m -(e)s, -brüche

1) надло́м

2) пача́так, надыхо́д;

bei ~ des Táges на світа́нні [зо́л(а)ку, до́світку]

ánbrüllen vt разм. крыча́ць, гы́ркаць (на каго-н.)

Ándacht f -, -en

1) глыбо́кая пава́га

2) засяро́джанасць

3) набажэ́нства

ándauern vi праця́гвацца, до́ўжыцца;

der Régen dáuert an дождж не сціха́е

ándauernd a праця́глы; няспы́нны