Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Fláchsschwinge f -, -n ільнотрапа́лка

Fláchsspinnerei f -, -en ільнопрадзі́льня

Fláchzange f -, -n тэх. пласкагу́бцы

fláckern vi мільгаце́ць, пы́рхаць;

in séinen Áugen fláckerte es яго́ во́чы гарэ́лі [блішчэ́лі];

das Herz fláckert geráde noch сэ́рца б’е́цца ве́льмі сла́ба

Fláden m -s, - ала́дка; прасна́к

Flágge f -, -n сцяг, флаг;

die ~ stréichen* спуска́ць флаг [сцяг]; перан. прызна́ць сябе́ перамо́жаным;

die ~ híssen падыма́ць флаг;

das Schiff führt die déutsche ~ карабе́ль плыве́ пад няме́цкім фла́гам [сця́гам];

únter fálscher ~ ségeln разм. дзе́йнічаць пад чужы́м і́мем

flággen vt

1) выве́шваць сцягі́; падыма́ць сцяг

2) сігналізава́ць сцяжко́м

Flággenstock m -(e)s, -stöcke флагшто́к

Flággschiff n -(e)s, -e фла́гманскі карабе́ль

flagránt a

1) яўны, відаво́чны;

in ~i юрыд. на месцы́ злачы́нства

2) абура́льны;

in ~em Wíderspruch zu etw. (D) stéhen* яўна супярэ́чыць чаму́-н.