Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Féttsucht f - атлусце́нне (хвароба);

an ~ léiden* хварэ́ць на атлусце́нне

Féttwanst m -es, -wänste разм. таўсту́н

fett gedrúckt a надрукава́ны то́ўстым шры́фтам

fétzen vt (абы́ як) рэ́заць, крышы́ць, рваць на кава́лкі

Fétzen m -s, - абрэ́зак, ану́ча; pl лахманы́, рызманы́;

ein ~ Papíer кава́лак папе́ры;

…so, dass die ~ flíegen* …так, каб шматкі́ паляце́лі

feucht сыры́, вільго́тны;

~e Áugen bekómmen* праслязі́цца;

◊

er ist noch ~ hínter den Óhren ≅ у яго́ яшчэ́ малако́ на губа́х не абсо́хла

féuchten vt намо́чваць, рабі́ць вільго́тным

féuchtfröhlich a разм. нападпі́тку, пад ча́ркаю;

éine ~e Fahrt пікні́к з вы́піўкай

Féuchtigkeit f - сы́расць, вільго́тнасць, ві́льгаць

Féuchtigkeitsgehalt m -(e)s ко́лькасць ві́льгаці; вільго́тнасць