Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

féstnehmen* аддз. vt затры́мліваць, арышто́ўваць

Féstplatte f -, -n камп. цвёрды дыск

Féstpreis m -es, -e цвёрдая цана́ (für A – за што-н.)

Féstrede f -, -n урачы́стая прамо́ва

féstreden, sich аддз. зарапартава́цца, заблы́тацца

féstschnallen аддз. vt завя́зваць (рэменем), прышпі́льваць (спражкай)

féstschnüren аддз. vt зашнуро́ўваць, завя́зваць

féstschrauben аддз. vt зашрубо́ўваць

féstsetzen аддз.

1. vt устана́ўліваць, вызнача́ць, выраша́ць

2. ~, sich разм. ата́барыцца, пасялі́цца, уладкава́цца;

in den Róhren hat sich viel Schlamm féstgesetzt у тру́бах сабра́лася шмат і́лу

féstsitzen* аддз. vi засе́сці, загру́знуць;

díese Régel sitzt nicht fest гэ́та пра́віла не засво́ена як след