Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск. дыял. tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).
Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянт туй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянт цю(й)га! Параўн. укр. туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).