Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лін, лінь, лінія, лінок, лінючая, лын, лынок ’рыба лінь, Тіпса tinca L.’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Жук., Янк. II, Гарэц., Крыв., Бес., Бяльк., Касп., Шат., Ян., ТС, Мат. Гом., Яруш., Яшк., З жыцця; чэрв., Нар. лекс.; полац., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лин, рус. лин ’рыба Cyprinus tinca’, пячор., урал., перм. линь ’рыба таймень, Hucho taimeri’, польск. lin, н.-луж., в.-луж., чэш. lin, ст.-чэш. lin, славац. lieh, славен. linj, linjäk, серб.-харв. лин, лињ 3 ліиьак, балг. лин, линът. Прасл. Ипъ і /m/б. І.‑е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. lynas, лат. Unis, ст.-прус. lins, якія большасць этымолагаў адносяць да і.-е. кораня *(s)lei‑ ’ліпкі, слізкі’, чаму ў герм. мовах адпавядаюць ст.-в.-ням. slio, ням. Schleie, ст.-англ. śliw (Фасмер, 2, 498; Покарры, 662–663; Слаўскі, 4, 261–262; Скок, 2, 304; Бязлай, 2, 142–143. Там жа іншыя менш імаверныя версіі). Махэк₂ (333–334) прыводзіць выказванне О. Фэр’янца (Slov. näzv. ryb CSR а sused. krajov. — Ture. sv. Martin, 1948, 41–42), які . паходжанне слова lieh шукае ў дзеяслове linai’ ’ліняць’ у сувязі з тым, што слізь, якую вылучаюць клеткі скуры ліня, на паветры высыхае і лупіцца кавалкамі. Такім чынам, лінь нібыта ліняе. Каламіец (Происх. назв, рыб, 82) прымае падвойную этымалагічную сувязь, якая ашіавядае двум этапам развіцця слова — з дзеясловам linjati (познепраславянскі этап) і з і.-е. асновай *(s)lei‑ ’слізісты’ (познеіндаеўрапейскі этап, які папярэднічаў перыяду вылучэння слав., балт. і герм. моў).

Лі́на ’тоўстая, вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’тс’ (бых., Рам. 8), лы́на ’трос’ (Клім.), ліна, лі́ня ’вяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва або пчаляры самі лазяць на дрэва’ (Анох., Сержп. Бортн.; ганц., ашм., З нар. сл.; круп., Сл. паўн.-зах.), воран., астрав. ліпка ’тс’ (З нар. сл.), ліна́, лі́на, лы́на ’вяроўка, на якой трымаецца паром’ (Маш., Масл.), ліня́ ’тс’ (Бяльк., Яруш.), лі́нька ’тс’ (Сцяшк., прынямонск., Нар. лекс.), ’дрот, якім звязваюць бярвенні ў плытах’ (Сцяшк.). Ст.-бел. лина ’вяроўка, канат’ (з XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lina ’тс’, якое з с.-в.-ням. līne ці са ст.-в.-ням. līna (герм. lina‑ ’лён’) (Слаўскі, 4, 262; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61).

Лі́на2 ’лянота’ (Бяльк.). Узнікла з лянота з лі‑ (дысімілятыўнае аканне), як красакрасата́, кісяякіслата́.

Лінава́ць ’праводзіць паралельныя лініі на паперы, лінеіць’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Запазычана з польск. linować, liniować ’тс’.

Ліна́ць ’мяняць поўсць, шэрсць, пер’е’ (Нас.). Да ліня́ць (гл.). Аб мене нʼ > н гл. Карскі, 1, 322–323.

Лінва́ ’вяроўка’ (слуц., Сл. паўн.-зах.), лы́нва ’вяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва’ (Анох.). Укр. валын., гуц., вінніцк. ли́нва, ли́новка ’тоўсты канат’, бойк. ли́нва, ла́нва ’акоўка асады дышля ў возе’. Утворана ад ліна ў выніку кантамінацыі з верва < прасл. vьrvь (гл. вербы). Пераход ‑vь > ‑ва з’яўляецца характэрным для бел. і ўкр. моў. Польск. linewka ’тонкая вяроўка’ запазычана з укр. мовы.

Лінда́р ’кармчар’, ’арандатар’ (у Багушэвіча), лінда́рка ’карчмарка’. Утварылася шляхам спрашчэння і распадабнення арандатар > арандар > аліндар > ліндар. Параўн. укр. орендар (Марозаў, Пыт. мовазн. і метод., 163–164).

Ліне́іць ’праводзіць паралельныя лініі на чым-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.). Разам з рус. наўг., пск., кур. линеить ’тс’ утварае бел.-рус. ізалексу. Да лінія (гл.).

Ліне́йка1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус. линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск. linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рукаручка).

Ліне́йка2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус. линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).

Лінёвішча ’выпоўзіны, злінялая скура вужа ці гадзюкі’ (Бяльк.), лельч. лінёвішчэ (Нар. лекс.), ліновішчэ (ТС; стол., Сл. паўн.-зах.), лях., іўеў. ліновішча, ганц. ліновіско ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. линовище, зах. ліновище, ліновиско, рус. устарэлае линовище ’тс’. Усх.-слав. ізалекса. Да ліня́ць (гл.). Параўн. яго прасл. варыянты: linjati, linati, liněti і ітэратыў linovati (> серб.-харв. ‑linjévati), ад якога і ўзніклі прыведзеныя вышэй бел. словы. Такі ж суфікс мае і іўеў. леняві́шча ’тс’, утворанае ад ⁺ленявы, звязанае чаргаваннем з lěn‑ (параўн. люб. леня́не, іўеў. ляні́шча ’выпоўзіны’, укр. ліни́тися ’ліняць’) побач з lěv‑ (параўн. славен. levíšče ’выпоўзіны’, leviti se і інш.) (Фасмер, 2, 499).

Лініла ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Ян.; браг., Шатал.; калінк., Сл. паўн.-зах.), петрык. лініло люб. лені́ло ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да ліняць (гл.).