◎ Ліма́к ’кара вяза’ (Маш., Пятк. 1). Да лем (гл.). Параўн. таксама ільмак ’кара вяза, з якой можна плесці лапці’ (Бяльк.). Аднак у лексеме ліман можна бачыць замену н > му тады яна выглядала б ліпак і з’яўлялася б роднаснай да ўкр. линити (у рашэтнікаў: знімаць слой кары з папярэдне распараных у печы ліпавых ствалоў, агаляючы слой лыка), што ў сваю чаргу можна было б суаднесці з ліняць, лінька, лініва.
Ліма́н ’заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора’ (ТСБМ) — кніжнае запазычанне з рус. мовы. Тураў. ліма́н ’участак вялікіх памераў’ (ТС), утварылася ў выніку пераносу значэння ’заліў’ > ’заліўны луг’ > ’поле’ > ’участак’. Абодва да рус., укр. лиман ’шырокае вусце ракі’, ’марскі заліў’, якія праз тур., крым.-тат., кыпч. liman ’порт’ узыходзяць да с.-грэч. λιμένι(ον), λιμένας < ст.-грэч. λίμνην ’заліў’ (Фасмер, 2, 497; Кюнэ, 72). Жураўскі (Тюркизмы, 86) лічыць лексему лиманъ экзатызмам.
◎ Лі́мар ’рымар’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., ТС) — у выніку распадабнення зычных р…р > л…р. Тое ж рус. лимарь, укр. лимар. Да рымар (гл.). Сюды ж лімарскі, лімарства (Нас.).
◎ Лі́мах ’гультай’ у параўнанні лыжэть (^’ляжыць’) былімах (драг., І. Лучыц-Федарэц.). Відавочна, лімаг, якое з прасл. !!!ёт££ъ ’бэлька’ (гл. лемягі, лемяг). Параўн. польск. пшас- нышск. lemięga ’чалавек, не варты ні да чаго, няўклюда’ (Слаўскі, 4, 149).
◎ Лімбры́чак ’чайнік’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Запазычана з гтольск. imbryczek < imbryk ’тс’, якое з тур. i̯mbrik ’збан для ’вады, джазва’. Пачатковае л‑ на месца j .
◎ Ліме́ніць Чеці (пра моцны дождж)’ (Ян.). Можна, відаць, супаставіць з літ. lementi ’лепятаць, барматаць’ (лепятанне, (Зарматанне нагадвае шум дажджу).
◎ Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).
◎ Лімі́ння ’зараснікі лему’, ’кара лему’ (асіп., Сл. паўн.-зах.). Зборнае ад ляміна, параўн. ліміна ’адно дрэва вяза’ (шум., бярэз., Сл. паўн.-зах.). Да лем (гл.).
Лімо́н ’расліна Cytrus limon і яе светла-жоўтыя плады’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), запазычана з рус. мовы. Аднак слова было вядома яшчэ ў ст.-бел. мове: лимонъ, лимония (з 1679 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 151).
◎ Лімянто́вы ’добры’ (Юрч. Фраз. 2). Не зусім яснае слова./Відаць, яго можна звязаць са ст.-бел. ляментацыя ’плач, элегія’ (з XVII ст.), ляменть ’лямант’, вылучыўшы для прыметніка значэнне ’спачувальны, спагадлівы’, якое змянілася ў ’добры’.