◎ Ліва́да ’агароджанае месца для жывёлы’ (шчуч., ДАБМ). Новае запазычанне з паўдн.-рус. або ўкр. гаворак: ливада, левада ’выган, агароджаны луг’ < [с.-грэч., н.-грэч. λιβάδι(ον) ’луг, абводненая раўніна’ (Фасмер, 2, 493).
◎ Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.
◎ Лівану́ць ’лінуць’ (Яўс.) тэрытарыяльна ўваходзіць у адзін арэал з рус. уладз., разан., кур., тульск., калуж. ливапуть ’тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑nę‑ ад дзеяслова шматразовага дзеяння ‑ліваць < прасл. ‑livati, ‑livaję, які звычайна выступае з прэфіксамі. Да ліць (гл.).
◎ Ліва́рве́ра, лівольвір, лівальвёрт, ліворвэр — скажоныя (у выніку, дысіміляцыі) народныя формы лексемы рэвальвер (Мядзв., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.).
Лі́вень ’моцны, праліўны, вялікі дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́вянь, лі́вань (Сл. паўн.-зах.), лі́вэнь (бяроз., КЭС), ліўнь ’тс’ (Яруш.), укр. ли́вень, рус. ли́вен, ли́вень ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Лі́вер 1, лівар ’прыбор для набірання вадкасці ў выглядзе трубкі, пашыранай пасярэдзіне’ (Нас., ТСБМ), лі́вар ’лейка’ (Жд. 1), прыстасаванне, пры дапамозе якога паднімаюць цяжкія прадметы’ (глус., КЭС) і, магчыма, ліварэ́ ’вялікія трэскі, якія сколваюцца з бервяна’ (Шат.). Укр. лі́вар, ліва́рок, лі́вер ’лейка, дамкрат’, ’сіфон, рычаг’, рус. ле́вер, ливер ’лейка для палівання гародніны’, польск. lewor, liwor, lewarek ’прыбор для паднімання цяжкіх прадметаў’, таўкач’, ’журавель у калодзежы’, ’лейка’. З с.-лац. levarius, leverius ’рычаг-пад’ёмнік’ < лац. levāre ’паднімаць’ (Слаўскі, 4, 187) праз польскую мову. У рус. мове, аднак, са ст.-франц. levëour (< лац. levātōrem) праз англ. lever ’рычаг’ (Фасмер, 2, 493).
Лі́вер 2 ’вантробы забойнай жывёлы, з якіх вырабляюцца прадукты харчавання’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80), куды прыйшло з англ. liver ’печань’, або з с.-н.-ням., гал. lever ’тс’ (Фасмер, 2, 493).
◎ Лівізо́р (Грыг.), як і зах.-укр. лівізор, з’яўляецца скажонай (у выніку дысіміляцыі) формай ад рус. ревизор.
◎ Лі́віць ’прынаджваць’ (Др.-Падб.). Да лібіць < лібіла (гл.).