◎ Лілей ’лілея, Lilium L.’ (Ян.), гродз. лілея, гом. лялея (Кіс., Ъяльк., Яруш., ТСБМ), лілія (ТСБМ, Сцяшк., Сіг.; драг., Сл. паўн.-зах.), лылія ’тс’ (Бес.), в.-дзвін., лудз., астрав. лілея, лілія, лялея ’гарлачык белы і жоўты’ (Сл. паўн.-зах.), брэсц., гродз. лілея вадзяная ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (Кіс.), ст.-бел. лилея, лелея, лилия (XVI ст.) запазычаны са ст.-поль£к. lilii̯a, lelija ’лілея’, якія паходзяць з с.-в.-ням. lilje, W/а < лац. lilia (мы. лік ад Шійт) ’тс’ (Булыка, БЛ, 9, 30; Слаўскі, 4, 256). Магчыма, што форма лілей прыйшла з ц.-слав., параўн. ст.-рус. лилий, лилиюмъ ’лілея’ (з XVI ст.). Сюды ж ліліёвы ’светла-жоўты’ (іўеў., Сцяшк., Сл.), лілейка ’пылюшнік вадазборалісты, Thalictrum equilegifolium L.’ (гродз., Кіс.).
◎ Ліле́ць, лі літы ’блішчэць, адлюстроўваць (аб вадзяной паверхні)’ (Клім.). Да лялёць (гл.).
Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням. lila ці франц. lilas ’бэзавы, ліловы’ з араб. lilâk < ст.-інд. nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).
◎ Ліля́к ’барсук, Meies meles’ (Дразд.). Названы імем птушкі казадоя паводле падабенства буравата-шэрым колерам. Да ляляк (гл.). Параўн. таксама чэш. lilek ’красаўка, Atropa belladonna’, кветкі якой маюць шэра-жоўты колер.