Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ліха, лі́хо, лі́ка, лі́хінько ’бяда, гора, зло, няшчасце’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Шат., Грыг., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ, Янк. 1; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’боль’, ’нячыстая сіла, чартаўшчына’ (Нас.); ’эпілепсія’ (бялын., Нар. сл.), ’блага, кепска’ (КЭС, лаг.; ТС, Бяльк., ТСБМ), ліхо́ ’моташнасць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), лі́хо паду́шчае, паду́шчэ лі́хо ’эпілепсія’ (Сл. ПЗБ, ТС); ліхі́, ліхі́й, ліхы́й, лыхы́й, лыхе́й ’благі, паганы, дрэнны’, ’нядобры’, ’злы (аб сабаку)’, ’хворы, худы, састарэлы, стары’, ’д’ябал’, ’смелы, удалы, маладзецкі’, ’рэзвы, жвавы, хуткі, імклівы (аб кані)’, ’адваротны бок матэрыі, адзення’ (Нас., Яруш., Мал., Бес., Касп., Шат., Янк. 1, Сцяшк., Маш., Мат. Гом., Клім., Федар. 1, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.; слонім., Нар. лекс.); ст.-бел. лихий ’нядобры, паганы, нізкаякасны, стары, непрыдатны’, ’злы, нячэсны, варожы’, ’неспрыяльны, непадыходзячы’ і другаснае (Булахаў, Гіст., 115) ’левы’. Укр. лихо, рус. лихо ’зло, бяда, няшчасце’, смал. ’нячыстая сіла’, ’злы лёс’, валаг., арханг. ’гора, смутак’; перм., алан. ’гультайства’, арханг. ’задавальненне’; ст.-рус. лихо ’зло’, ’лішка’, ’прыбыль’; польск. licho, драг. lich ’няцотны лік’, а з XVII ст. ’зло, няшчасце, бяда’, ’д’ябал’, каш. ’няшчасце’, ’няўдача, няпоспех’, чэш. licho ’няцотны лік’, ’няшчасце’, ’нячысцік’, мар. lichó ’няцотны’, славац. у выразах sudo licho, četno či licho, серб.-харв. та̏ко или лијо, ст.-слав. токъмоѥ и лихоѥ ’цот і лішка’, балг. лихо ’тупы чалавек’, прасл. lixo. Утворана ад прыметніка lixъ (укр. лихий, рус. лих, лихой, ст.-рус. лихый; польск., н.-луж. lichy, в.-луж. lichi, чэш., славац. lichú, славен. lȋh, серб.-харв. ли̑х, балг. лих, ст.-слав. лихъ) агульнай лініяй развіцця семантычнай структуры кораня якога lix‑ у слав. мовах быў, па-першае, пераход ад сінкрэтызму першапачатковага значэння кораня да расчлененых палярных якасных значэнняў: ’які перавышае норму’ і ’які не дасягае нормы’, па-другое, фарміраванне другасных якасных значэнняў, уласцівых усім або некаторым асобным слав. мовам, напрыклад н.-луж. ’свабодны’, рус. ’смелы, зухаваты’ (Сіліна, ОЛА–1975, 38). Узыходзіць да і.-е. *leiku̯‑so < *leiku̯‑ ’пакідаць’ (ст.-грэч. λείψᾰνον ’рэшта, астатак’, λειψό‑θριξ ’той, хто згубіў валасы’, лац. relinquō, ‑ere, relietus ’пакідаю’, літ. liẽkas ’няцотны, які застаецца пакінуты’, ãtlykis ’перапынак пасля работы’, лат. lìeks ’лішні, празмерны’, ст.-інд. rinákti ’пакідае, уступае’ (Фасмер, 2, 505; Слаўскі, 4, 228–229; 237–239; Бязлай, 2, 140. Махэк₂ (333) у прасл. lixъ бачыць дзве лексемы: 1) ’лішні, няцотны’; 2) ’злы, благі’. Няма падстаў). Сюды ж ліхам ’дрэнна; не так, як трэба; навыварат’ (Нас.).

Ліхадзе́й ’вораг’ (Грыг., Бяльк., Шат.; шальч., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’чалавек, які наўмысна робіць зло’ (Растарг.), ліхадзейства ’благія ўчынкі’ (КЭС, лаг.). Укр. лиході́й, рус. лиходей, ст.-рус., ц.-слав. лиходѣи. Прасл. lixodějь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да lixo > ліха і dějati > дзе́яць (гл.).

Ліхае́жлівы, ліхае́жы ’пераборлівы ў ядзе’ (слонім., Нар. лекс.; воран., Сцяшк. Сл.). Да ліха і яда, есці (гл.).

Ліхале́цце ’ліха, бяда’ (Ян.; Мат. Гом.), ’дрэнь, пагібель’ (Грыг., Нас., Бяльк.), ’дрэнны год’, ’няшчасце’, ’благое надвор’е’ (Касп.), ’неслух’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’час вялікай нягоды’ (ТСБМ). Укр. лихолі́ття ’цяжкія часы’, рус. лихоле́тье ’пара пакут, узрушэнняў’, ст.-рус. лихолѣтие ’тс’. Прасл. lixolětьje (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да лі́ха і ле́та (гл.).

Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр. харк. лихома́нка, рус. лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус. лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус. лихоманъ ’тс’, укр. палес. лихо́ма ’бяда, цяжкае становішча’, лихоманка ’ліхаманка’, польск. lichman ’мот’. Прасл. lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).

*Ліхамы́слы, ліхамы́слый ’зламысны’ (Яруш.), рус. (Мард. АССР) лихомы́сный ’які наносіць шкоду, страты’. Прасл. lixomyslьnъjь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 94). Да лі́ха і мы́сліць (гл.).

Ліха́рдзікі (мн.) ’смажонкі’ (барыс., Жд. 2). Германізм. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’. Магчыма, запазычана праз ідыш. Гл. таксама лахардзікі.

Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Ліха́ч ’д’ябал’ (Зайцава, Лінгв. дасл.), смал. ’нячысцік’. Да лі́ха (гл.).