Дзе́яць ’рабіць і да т. п.’ Таго ж паходжання, што і дзеяслоў дзець (гл.), г. зн. ад прасл. *dě(ja)ti < і.-е. *dhē‑ ’ставіць, класці, рабіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)