◎ Лі́біла, ліпела ’прынада для лоўлі ракаў’ (Нас.), ’прыстасаванне для прынаджвання ракаў’ (бых., Рам. 8) маг. лібінне ’тс’ (Дэмб.), лібіць ’лавіць ракаў на прынаду, прынаджваць’ (Нас., Гарэц., Інстр. 2). Укр. лібёць ’палка з прыманкай на ракаў’. Да любівы (гл.), якое пад уплывам народнай этымалогіі ўзиікла з *лібівы ’нятлусты’ (аб мясе). Іменна такім мясам прынаджвалі ракаў (Трубачоў-Фасмер, 2, 493). Утворана ад lib‑ і суф. ‑dlo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)