Люга́вы, люга́вый ’добры, хвацкі (пра танец)’ (клім., Мат. Маг.), смал. люга́вый ’ласкавы, мілы, ветлівы, ліслівы’. Няясна.
Люгамі́нкі ’прысмакі’ (шчуч., Сцяц. Сл.). Запазычана з польск. legumina (мн. лік), leguminka (з XVI ст.), ’стручковыя расліны (гарох)’, ’крупы’, ’мука’, ’стравы з іх’, якія з лац. legūmina (мн. лік), ’стручковая агародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).
Люгаце́ць ’ліцца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць (гл.)Параўн. бел. драг. плюхоті́тэ ’ліцца з плёскатам’, бел. плюшчэць ’ліцца, як з вядра’.
Люга́шка ’жаба’ (Бяльк., Касп., Нас. Доп., Яруш.; кругл., Мат. Маг.). Да лягу́ха (гл.)