Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).