Люк ’адтуліна (звычайна з векам) для пранікнення ўнутр або на паверхню чаго-небудзь’ (ТС), ’лаз у пограб’ (клім., Мат. Маг.). Запазычана з рус. люк ’тс’, якое ў пач. XVIII ст. (люйк) з гал. luik < с.-н.-ням. lûke (Фасмер, 2, 545).
Лю́каць ’моцна крычаць дзе-небудзь, напр., у лесе’ (Мядзв.), ’нападаць на каго-небудзь з лаянкай, з пагардлівымі воклічамі’, лю́канне ’нападзенне з лаянкай’, лю́кнуць ’крыкнуць на каго-небудзь’ (Нас.), смал. лю́канья ’нападзенні з крыкам і лаянкай’, люкать ’тс’, лю́кнуть ’крыкнуць, вылаяўшыся’. Гукапераймальнае. Параўн. рус. кур., тамб. люлю́кать ’нацкоўваць сабак, падахвочваючы іх гаўкаць і бегчы за зверам’.
Люкс ’нешта асабліва багатае, раскошнае, дабраякаснае’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 89), запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць польск. крыніцы, параўн. luks, luksus ’раскоша’, ’каштоўная, прыгожая рэч’.
Люксовы ’дабраякасны’ (гродз., Сцяшк. Сл.) — са скарочанага польск. luksusowy ’раскошны’ < лац. luxus ’свавольства, распуста’, ’марнатраўства’, ’раскоша’.