Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.). Гл. дукава́ць.

Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).

Дука́т ’дукат’. Рус. дука́т, укр. дука́т. Запазычанне з італ. ducato ’тс’ праз ням. Dukat. Першакрыніцай з’яўляецца с.-лац. ducatus (вытворнае ад duca ’герцаг’). Гл. Фасмер, 1, 550; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206–207.

Ду́крыць ’разумець’ (Касп.), дукры́ць ’вучыць, настаўляць’ (Жд. 2). Няясна.

Ду́кса ’той, хто вечна дзьмецца (на каго-н.)’ (Касп.). Відавочна, запазычанне з літ. dùksas ’уздых, стогн’, dūksáuti ’ўздыхаць’ (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 115).

Дукт ’мяжа; абвод граніц’ (Яшкін). Запазычанне з польск. dukt ’прасека’ (< лац. ductus; гл. Брукнер, 103).