Ду́па ’pars posterior, anus’, укр. ду́па ’тс’. Кюнэ (Poln., 52) прыводзіць бел. слова з Дабравольскага і мяркуе, што, зыходзячы з гукавых і лінгвагеаграфічных момантаў, трэба лічыць гэту лексему запазычаннем з польск. dupa ’тс’. Параўн. ду́пка (гл.). Падрабязны агляд форм і семантыкі прасл. *dupa ’дзюрка, яма, дупло, anus і г. д.’ гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 157–158 (тут наогул не ставіцца пытанне аб магчымым запазычанні некаторых усх.-слав. слоў гэтай групы з польск. мовы; няпэўна).
Ду́пель 1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).
Ду́пель 2 ’дупло’. Гл. дупло́.
Дупёлка, дупёлко ’бочачка’ (Сцяшк.). Да дупло́ (гл.).
Ду́пка ’тупы канец яйка, пушка, пятка’ (Бяльк.). Відавочна, памяншальная форма ад ду́па ’anus’ (гл.), запазычанага з польск. мовы. Метафара. Параўн. і ўкр. дыял. ду́па ’тупы канец яйца’.
Дупле́т ’дуплет’ (БРС), дубле́т ’двайны стрэл’ (Сцяшк.). Рус. дупле́т, дубле́т. Запазычанне з франц. doublet (ад double ’двайны’). Форма дупле́т не вельмі ясная (дапускаюць уплыў іншых слоў, напр. лац. duplicata, ням. doppelt ’двайны’). Гл. Фасмер, 1, 549; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 201.
Дупло́ ’дупло’ (БРС). Вядома таксама шырока і форма дуплё; сустракаецца і ду́пель ’дупло’ (Шат.). Рус. дупло́ (дыял. дуплё), укр. дупло́, польск. dziupło, dupło, балг. ду́пло, серб.-харв. ду́пло і г. д. Лічыцца ўтварэннем з суф. ‑l‑ (*dup(ь)lo, *dup(ъ)lo) ад прасл. *dupa (вядомае ў розных значэннях ’яма’, ’дзюрка’, ’нара’, ’дупло’, ’podex’ і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 554; Бернекер, 1, 237–238; Брукнер, 104.