Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Длонь ’далонь’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłoń ’тс’ (а гэта да прасл. *dolnь: рус. дыял. доло́нь, бел. дало́нь, укр. доло́нь, доло́ня, чэш. dlaň, ст.-слав. длань і г. д.). Гл. Кюнэ, Poln., 51.

Длуба́нне ’калупанне’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. dłubanie ’тс’ (да dłubać). Параўн. длу́баць (гл.). Але форма длу́банне ’тс’ (БРС) можа быць і незапазычанай, утворанай у бел. мове ад запазычанага длу́баць.

Длу́баць ’калупаць, пароць’ (Сцяц., БРС). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłubać ’тс’ (а гэта да прасл. *dьlbati; гл. Слаўскі, 1, 148; агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 206, пад праформамі *dьlbati, *dьlbiti). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 51.

Для прыназоўнік (БРС). Параўн. рус. для, укр. для, польск. dla, чэш. die і г. д. Паводле Фасмера (1, 517), узнікла скарачэннем з dělʼa (параўн. ст.-рус. дѣля, ст.-слав. дѣлꙗ, укр. ді́ля, бел. дзе́ля). Шмат іншых версій. Агляд у Фасмера; гл. яшчэ Слаўскі, 1, 146–147; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 142–143.