Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Два, дзве. Рус. два, две, укр. два, дві, польск. dwa, dwie, чэш. dva, dvě, балг. два, две, ст.-слав. дъва, дъвѣ. Прасл. *dъva, *dъvě. Параўн. літ. , dvì, ст.-інд. duvā́u, duvā́, грэч. δύω, лац. due, гоц. twai, twos. І.‑е. *d(u̯)uō, *d(u)u̯oi ’два’. Параўн. Брукнер, 105; Траутман, 64; Фасмер, 1, 486; Трубачоў, Эт. сл., 185–186.

Двайга́ ’двое’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dwojgo ’двое’ (параўн. таксама р. скл. dwojga ад лічэбніка dwoje ’двое’). Адносна польскіх форм гл. Слаўскі, 1, 183. Параўн. яшчэ ст.-бел. двойкга, двойга ’двое’ (якія дакладна адлюстроўваюць польскую форму dwojgo; гл. Булыка, Запазыч., 88).

Два́кроць ’два разы’ (Нас.). Запазычанне з польск. dwakroć ’тс’.

Двана́стка ’ўкладка жыта ў капу па 12 снапоў’ (Сцяшк.). Відавочнае запазычанне з польск. мовы. У аснове ляжыць польск. назва лічэбніка dwunastka.

Двана́ццаць. Рус. двена́дцать, укр. двана́дцять, польск. dwanaście, чэш. dvanáct, серб.-харв. два́наест, балг. двана́десет. Прасл. *d(ъ)va/d(ъ)vě na desęte < *d(ъ)va + na + desęte (мec. скл. ад *desętь). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 186; Фасмер, 1, 487.

Дварані́н ’дваранін’ (БРС). Рус. дворяни́н, укр. дворяни́н, польск. dworzanin, ст.-чэш. dvořěnin і г. д. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 30) мяркуе, што гэта слова агульнаславянскае, што вельмі няпэўна. Паводле Слаўскага (1), польск. слова вядома толькі з XV ст.; Фасмер (1, 489) указвае, што рус. слова ў значэнні ’чалядзін князя’ вядома з XVII ст., рус. слова і польск. dworzanin — гэта калькі з с.-н.-ням. hövesch. Слав. словы хутчэй у большасці самастойныя ўтварэнні па вядомай мадэлі.

Дварэ́ц ’дварэц’ (БРС). Рус. дворе́ц, укр. дыял. дворе́ць. Усх.-слав. утварэнне ад двор (гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 29).

Два́ццаць ’дваццаць’ (БРС). Рус. два́дцать, укр. два́дцять, польск. dwadzieścia, чэш. dvacet, серб.-харв. два́десет, балг. два́десет. Прасл. *d(ъ)va desęte (спалучэнне лічэбніка *dъva і формы ад *desętь). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 186; Фасмер, 1, 486; Бернекер, 1, 187.

Дваю́радны ’дваюрадны’ (БРС, Шат.). Рус. двою́родный, укр. двою́рідний ’тс’. Усх.-слав. лексема, утвораная з выразу дъвою родоу (да дъва і родъ). Гл. Фасмер, 1, 489; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 30–31.

Двая́кі ’дваякі’ (БРС). Рус. двоя́кий, укр. двоя́кий, чэш. dvojaký, серб.-харв. дво̏јак, балг. двоя́к. Прасл. утварэнне суфіксам ‑akъ ад лічэбніка *d(ъ)vojь < *dъva ’два’. Гл. Фасмер, 1, 489; Трубачоў, Эт. сл., 5, 190–191.