Днець ’днець’. Лексема прасл. характару. Прасл. *dьněti: рус. днеть, укр. дні́ти, чэш. dněti, dníti і г. д. Дзеяслоў, вытворны ад слав. *dьnь ’дзень’. Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 212.
Дно ’дно’ (БРС). Параўн. рус. дно, укр. дно, польск. dno, чэш. dno, серб.-харв. дно і г. д. Прасл. *dъno з больш старога *dъbno. Роднаснымі формамі лічацца літ. dubùs ’глыбокі’, dùgnas ’дно’ (*dubnas). Гл. Фасмер, 1, 519. Падрабязны агляд у Трубачова (Эт. сл., 5, 174–175), дзе даецца новае тлумачэнне і прыводзяцца новыя факты.