Джаз ’джаз’ (БРС), джазба́нд ’тс’. Рус. джаз, джазба́нд, укр. джаз. Запазычанне з англ. jazz, jazzband ’тс’ (ад імя музыканта Jaz < Charles). Фасмер, 1, 510; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 100–101.
Джґаць ’біць, муштраваць’, ’сячы (пра ападкі)’, ’хутка ісці, заўзята есці’ (Сцяц.), ’хутка ісці, ехаць’ (Шат.), ’джаліць’ (БРС). Запазычанне з польск. dźgać ’калоць, пароць’.