Дух ’дух’. Рус. дух, укр. дух, польск. duch, чэш. duch, балг. дух(ъ́т), серб.-харв. ду̑х, ст.-слав. доухъ. Прасл. *duxъ. Роднасныя формы: літ. daũsos ’паветра’, грэч. θεός ’бог і г. д.’ Аблаўтныя слав. формы: *dъxnǫti. Гл. Фасмер, 1, 556; Траўтман, 65; Бернекер, 1, 235. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл. 5, 151–154 (з літ-рай), які зыходзіць з і.-е. *dhou̯so‑.
Духаве́нства ’духавенства’ (БРС). Запазычанне з рус. духове́нство ’тс’, якое ўзята з польск. мовы (duchowieństwo). У польск. мове гэта з’яўляецца калькай з ням. Geistlichkeit ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 216; падрабязна Вінаградаў, Очерки, 32.
Духва́ць ’думаць, меркаваць, спадзявацца’ (Сл. паўн.-зах.). Ужо ў ст.-бел. мове было дуфати, духвати ’верыць’ (гл. Булыка, Запазыч.). Гэта запазычанне з польск. dufać, duchwać ’тс’ (падрабязна аб польск. слове гл. у Слаўскага, 1, 178).
Духі́ ’духі’ (БРС). Запазычанне з рус. духи́ ’тс’. У рус. мове гэта з’яўляецца семантычнай калькай (з канца XVIII ст.) франц. parfum ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 215.
Духме́нь ’духата’ (БРС). Па суфіксацыі ідэнтычнае з духмя́ны (гл.), г. зн. утворана суфіксам *‑men‑ з *duxъ ’паветра, дух, водар і г. д.’
Духмя́ны ’пахучы, водарны’ (БРС, Касп.). Рус. духменый, духмя́ный. Утварэнне суфіксам *‑men‑ ад *duxъ ’пах, духмянасць, водар’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 151) рэканструюе прасл. дыял. *duxmenъ ’духмяны’.
Духо́ўны ’духоўны’ (БРС). Рус. духо́вный, укр. духо́вний. Непасрэднай крыніцай запазычання з’яўляецца, як здаецца, рус. духо́вный ’тс’, якое ўзята са ст.-слав. доуховьныи (у ст.-слав. мове гэта калька грэч. πνευματικός ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 217.